я вытку белы саван

пакончылі з надзеяй

нябёсамі паслана

апошняе адзенне



я вытку белы саван

мы размінёмся з марай

і жыць ужо ня рана

і сьмерць жыццю- не пара



я вытку белы саван

у колер да аблокаў

сьвяцейшы абавязак:

ляціш-ляці высока



сабе я вытку чорны

бо мне ня трэба крылаў

так і пайду да чорта,

затое ты- у вырай...