"кенгуру переносит всю тяжесть тела на хвост, и тогда обе задние ноги, освободившись, одним движением сверху вниз наносят страшные раны противнику."(w)
на імгненне забудзься на свой
недапіты сум...
падыдзі асцярожна да раяля,
дакраніся далонямі да зьмерзлых клявіш
распластай па іх сваю адзіноту...
з ванільна-вішнёвых вуснаў
шакаладнай крошкай
скаціцца горкі
пацалунак смутку...
у халоднай зале пахла
кофе й карыцай.
адзінота басанож
кружылася ў вальсе
зьбялелых пальцаў
па клавішах раяля,
на якіх ціха-ціха
салёнымі
кроплямі
падала
твая душа
...ты йграла Лунную санату...
недапіты сум...
падыдзі асцярожна да раяля,
дакраніся далонямі да зьмерзлых клявіш
распластай па іх сваю адзіноту...
з ванільна-вішнёвых вуснаў
шакаладнай крошкай
скаціцца горкі
пацалунак смутку...
у халоднай зале пахла
кофе й карыцай.
адзінота басанож
кружылася ў вальсе
зьбялелых пальцаў
па клавішах раяля,
на якіх ціха-ціха
салёнымі
кроплямі
падала
твая душа
...ты йграла Лунную санату...